У сераду зранку ў Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя снегапады

25/01/2022 - 19:00

У сераду, 26 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі будзе туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуюць няўстойлівы, слабы да ўмеранага. 

Тэрмометры на працягу сутак пакажуць 1-7 марозу, уначы пры праясненнях будзе 8-13 ніжэй за нуль. Удзень па захадзе Беларусі чакаецца 0...+2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі