У сераду, 9 снежня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду. У некаторых раёнах чакаюцца туман і слабы галалёд.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад 0 да мінус 5 градусаў, у дзённыя — ад 0 да 5 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як паведамляла Еўрарадыё, на бягучым тыдні ў Беларусі захаваецца нехарактэрнае для снежня цёплае надвор'е. Тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму.
Фота: БЕЛТА