18 траўня ў дзённыя гадзіны ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай яны магчымыя толькі ва ўсходняй частцы краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў, але на захадзе месцамі на глебе магчымыя замаразкі — да -2. Удзень будзе ад +12 да +18. У Мінску ўначы — ад +2 да +4, у дзённыя гадзіны — 13-15 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут