У сераду будзе да +9

19/03/2019 - 19:35

20 сакавіка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні ўмераны. 

Уначы прагназуюць ад -3 да + 2, удзень чакаецца 3-9 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі