У сектары Газа загінула больш за два дзясяткі ізраільскіх вайскоўцаў

03/11/2023 - 05:13

Сектар Газа, пачатак лістапада 2023-га / twitter.com/idfonline

У сектары Газа загінула ўжо 23 ізраільскіх вайскоўцы. Раніцай у пятніцу Армія абароны Ізраіля апублікавала прозвішчы яшчэ чатырох чалавек. Наземная аперацыя працягваецца з 31 кастрычніка. Напярэдадні Армія абароны Ізраіля заявіла, што акружыла горад Газа і зайшла ў яго. 

Тэрарысты з ХАМАС арганізуюць засады і здымаюць іх на відэа.

twitter.com/idfonline

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі