У самага высокааплатнага акцёра Галівуда няма ніводнага “Оскара”

15/03/2026 - 16:33

Адам Сэндлер на ўручэнні "Оскараў" у 2025 годзе

Амерыканскі акцёр Адам Сэндлер названы самым высокааплатным акцёрам Галівуда. Летась ён зарабіў чыстымі 48 мільёнаў долараў.

Летась з яго ўдзелам выйшлі два гучныя праекты — гэта працяг спартыўнай камедыі "Шчасліўчык Гілмар — 2" і камедыйна-драматычны фільм Netflix "Джэй Кэлі", дзе таксама зняўся Джордж Клуні.

На другім радку топа Forbes апынуўся Том Круз, які зарабіў на два мільёны менш за Сэндлера. Трэцяе месца ў Марка Уолберга з $44 мільёнамі.

Дарэчы, у дзясятку самых высокааплатных акцёраў таксама трапіла 22-гадовая зорка серыяла "Вельмі дзіўныя справы" Мілі Бобі Браўн, якая летась зарабіла $26 мільёнаў долараў. Да таго ж актрыса ўстанавіла рэкорд Forbes, стаўшы самай маладой удзельніцай рэйтынгу ў гісторыі.

Адаму Сэндлеру 59 гадоў. За ўсю сваю кар'еру ён ні разу не выйграваў "Оскар", затое 10 разоў станавіўся лаўрэатам "Залатой маліны" прэміі за сумнеўныя заслугі ў галіне кінематографа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі