У Салігорску з бальніцы спелеалячэння падчас пажару эвакуявалі 54 чалавек

28/02/2017 - 06:19

У Салігорску здарыўся пажар на другім паверсе трохпавярховага будынка Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння. У панядзелак у 16.48 у адным з пакояў спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Ратавальнікі і супрацоўнікі адміністрацыі з будынка эвакуявалі 54 чалавек.

Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычына ўзгарання высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці.

Фота: solvex.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі