З ініцыятывы Мінінфармацыі Беларусі нядаўна быў выпушчаны відэаролік пад назвай "Беларусь — краіна для жыцця", які чыноўнікі хочуць паказаць па Euronews.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч на прэзентацыі роліка заявіла, што бюджэтныя грошы на здымкі не траціліся, а ролік знялі за кошт спонсарскай дапамогі.
Тым часам высвятлілася, што падобны ролік абсалютна бясплатна быў зроблены яшчэ 5 гадоў таму. Але выглядае ён больш дынамічным і па часе не такі працяглы, таму не паспявае надакучыць, як амаль 5-хвілінны ролік ад Мінінфармацыі.
Таксама з'явіліся некаторыя альтэрнатыўныя ролікі зробленыя карыстальнікамі сацыяльных сетак.
See video here: https://vimeo.com/16063824
To see this content visit the full version of this page.