Пашкоджаны тры шматпавярховікі, яшчэ ў чатырох выбітыя вокны
Папярэдне 35 кватэр у трох шматпавярховіках атрымалі пашкоджанні ў выніку атакі дронаў у Варонежы, пра гэта піша тэлеграм-канал "Тыповы Воронеж" са спасылкай на губернатара вобласці Аляксандра Гусева. Пацярпела дзіця, у дзяўчынкі рэзаныя раны рукі, ногі і шыі.
Яшчэ ў чатырох жылых дамах на іншай вуліцы выбітыя вокны. Але там "абышлося без узгаранняў і іншых сур'ёзных наступстваў".
Мінабароны Расіі паведамляе, што над тэрыторыяй Варонежскай вобласці гэтай ноччу "былі знішчаныя пяць і перахопленыя тры ўкраінскія беспілотныя лятальныя апараты".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут