Вучні ў школе / sdgs.by
За апошнія тры гады колькасць школьнікаў у Беларусі скарацілася прыкладна на 65 тысяч. Гэта супастаўна з насельніцтвам цэлай Рэчыцы.
Як паведамляе "Позірк" са спасылкай на даныя Міністэрства адукацыі, з 1 верасня 2026 года ў школах, гімназіях і ліцэях вучацца каля 1 млн 25 тысяч дзяцей. Год таму іх было каля 1 млн 50 тысяч, у 2024-м — каля 1 млн 70 тысяч, а ў 2023-м — каля 1 млн 90 тысяч.
Асабліва прыкметная розніца сярод першакласнікаў. Сёлета ў першы клас пайшлі каля 87 тысяч дзяцей. Год таму іх было каля 90 тысяч, у 2024-м — 105 тысяч, а ў 2023-м — каля 110 тысяч. За тры гады колькасць дзяцей, якія ўпершыню селі за школьныя парты, зменшылася прыкладна на 23 тысячы.
Новы навучальны год прынёс і іншыя змены. З 1 верасня супрацоўнікі міліцыі, Дэпартамента аховы і ахоўнікі атрымалі магчымасць правяраць асабістыя рэчы вучняў, калі ўзнікае падазрэнне, што дзіця спрабуе пранесці ў школу забароненыя прадметы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут