У Расіі знайшлі цыгарэты з Беларусі, схаваныя ў піве

01/11/2022 - 16:56
Кантрабанда з Беларусі / ctu.customs.gov.ru

У Расіі знайшлі цыгарэты з Беларусі, схаваныя ў піве. Грузавік вёз больш за 20 тон грузу ў Маскву. Яго спынілі для праверкі ў Смаленскай вобласці. Мытнікі высветлілі, што сярод скрынак з півам былі 26 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт без спецыяльных расійскіх акцызных марак. Дакументаў на іх кіроўца не меў. Цыгарэты ацанілі на суму больш за 48 тысяч долараў. Далей справай будзе займацца паліцыя.

ctu.customs.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі