У Расіі забаранілі выступаць Максу Каржу, Алегу ЛСП, Славу Камісаранку — СМІ

02/10/2024 - 16:41

Мікрафон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

79 артыстам забаранілі выступаць у Расіі, піша расійскае выданне "Вёрстка".

У "чорным спісе" ёсць і беларусы. Праўда, большасць з іх і так там не выступае. Напрыклад, пад забарону патрапілі комікі Слава Камісаранка, Ідрак Мірзалізадэ, Ірына Прыходзька, Ваня Усовіч.

Таксама ў стоп-лісце ёсць музыка Макс Корж — ён выступаў супраць вайны. А вось Алег ЛСП і Ціма Беларускіх не выказваліся наконт вайны, але таксама трапілі ў "чорны спіс". Ёсць там нават лаяльная да ўладаў Наталля Падольская.

Расійскае СМІ піша, што падставай для забароны не абавязкова становіцца публічнае асуджэнне вайны ва Украіне. Пад забарону можна трапіць нават праз сам факт стасункаў з кімсьці з публічных асоб, хто выказываецца супраць "спецаперацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі