У Расіі суд не рашыўся судзіць жанчыну за надпіс "Не вобле"

13/10/2022 - 09:21
Расіянка "адчувае непрыязнасць да дадзенага віду рыб" / pixabay.com

Суд у расійскім горадзе Цюмень спыніў адміністрацыйную справу аб "дыскрэдытацыі" расійскай арміі. 30-гадовую мясцовую жыхарку паліцыя затрымала ў верасні за намаляваны сіняй крэйдай на асфальце надпіс "Не в***е". Ёй пагражаў вялікі штраф.

Аднак у судзе (як і раней у паліцыі) жанчына заявіла, што насамрэч надпіс азначаў "Не вобле", а не "Не вайне", як падумалі паліцэйскія. Яна кажа, што "адчувае непрыязнасць да дадзенага віду рыб". Паліцэйскія такую заяву ніяк не аспрэчвалі, таму суддзя і спыніў справу. Скрынку з крэйдай, раней забраную паліцыяй, жанчыне вярнулі, піша tmn_bgregion72.

t.me/tmn_bgregion72

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі