У Расіі прапанавалі абнуліць прэзідэнцкія тэрміны Пуціна, сам ён не супраць

10/03/2020 - 13:03

Дэпутатка расійскай Дзярждумы касманаўтка Валянціна Церашкова ў расійскім парламенце прапанавала зняць у Канстытуцыі Расіі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Прапанова прагучала падчас другога чытання законапраекта па зменах у Канстытуцыю. 

Уладзімір Пуцін пасля гэтай прапановы прыехаў у Дзярждуму. У сваім выступе ён не падтрымаў прапанову адмяніць абмежаванне на прэзідэнцкія тэрміны. 

А вось ідэя з абнуленнем тэрмінаў яму спадабалася, але пры гэтым кіраўнік Расіі выставіў пэўныя ўмовы. "У прынцыпе, гэты варыянт быў бы магчымы, але пры адной умове: калі Канстытуцыйны суд дасць афіцыйнае заключэнне, што такая папраўка не будзе супярэчыць Канстытуцыі. Мы ж прымаем не новую Канстытуцыю, а ўносім у яе значныя папраўкі", — заявіў прэзідэнт Расіі.

Дзярждума падтрымала абнуленне тэрмінаў.

Дарэчы, у Беларусі абнуленне прэзідэнцкага тэрміну правёў Аляксандр Лукашэнка пасля канстытуцыйнага рэферэндума 1996 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі