У Расіі працягваюць падпальваць ваенкаматы

23/09/2022 - 09:14
Ваенкамат у Хабараўску пасля спробы падпалу / t.me/amur_mash

У Расіі працягваюць падпальваць ваенкаматы. У ноч на 22 верасня былі не менш за дзве такія спробы, з пачатку мабілізацыі — пяць, піша @meduzalive.

Адзін напад быў здзейснены ў горадзе Свабодны ў Амурскай вобласці. У будынак кінулі кактэйль "Молатава", але агонь не паспеў нарабіць вялікай шкоды.

Як паведамляе @amur_mash, у Хабараўску а 6-й раніцы ў акно аднаго з ваенкаматаў невядомыя кінулі бутэльку з запальнай сумессю. Загарэліся два кабінеты, але ўзгаранне ліквідавалі. Ніхто не пацярпеў. Паліцыя шукае нападнікаў.

Мабілізацыя ў РФ была аб'яўлена 21 верасня. Ад таго чсу напады на ваенкаматы былі здзейснены таксама ў Санкт-Пецярбургу, у Арэнбургскай вобласці і ў Забайкаллі. Там таксама спрабавалі падпаліць будынкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі