У Расіі пачынае дзейнічаць спецрэжым на ўвоз садавіны і гародніны праз Беларусь

07/12/2015 - 04:19

7 снежня пачынае дзейнічаць спецыяльны фітасанітарны рэжым на ўвоз прадукцыі праз Беларусь, які ўвёў Рассельгаснагляд. Такім чынам расійскі бок спадзяецца прадухіліць пастаўкі прадукцыі невядомага паходжання, у тым ліку санкцыйных тавараў.

Для ўвозу садавіны і гародніны праз Беларусь спатрэбіцца пацвердзіць сапраўднасць сертыфікатаў на яе. Расіяне будуць правяраць сертыфікаты на прадукты з Марока, Егіпта, Ізраіля, Турцыі, Македоніі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эквадора, Кітая, Бразіліі, Швейцарыі, Мексікі. Пад праверку трапяць яблыкі, грушы, грыбы, перац, ківі, персікі, ліставая салата, парэчкі, клубніцы, ажыны.

Пастаўкі садавіны і гародніны з Турцыі будуць правярацца да 1 студзеня. А потым пастаўкі турэцкай прадукцыі ў Расію забароняць.

Фота: amic.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі