У Рагачоўскім раёне — 200 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

28/05/2020 - 10:14

200 выпадкаў заражэння каранавірусам зарэгістравана ў Рагачоўскім раёне. Такую лічбу назваў загадчык мясцовай паліклінікі Андрэй Кацічаў, піша "Свабоднае слова". 

Хворыя лекуюцца ў Гомельскай абласной інфекцыйнай клініцы і ў Рагачоўскай цэнтральнай раённай лякарні. 42 пацыенты ўжо вылечыліся, у іх ліку — тры медработнікі.

Таксама Кацічаў паведаміў, што ў Рагачоў паступілі кітайскія экспрэс-тэсты на COVID-19. Яны паказваюць вынік ужо праз паўгадзіны. Праўда, тэксты прыдатныя толькі для выяўлення каранавіруса ў кантактаў першага ўзроўню (і толькі для паўторнай праверкі на 10-ы дзень), а таксама ў асоб з відавочна выяўленымі сімптомамі захворвання.

Прапрацоўваецца магчымасць пастаўкі ў рэгіёны больш дасканалых аўстрыйскіх тэстаў. Абяцаюць, што іх зможа платна прайсці кожны ахвочы.

Як распавядала Еўрарадыё, намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што на сёння Гомельская вобласць застаецца найбольш праблематычнай у пытанні распаўсюду каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі