Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 13 сакавіка, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман, на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў са знакам "плюс", месцамі чакаецца ад 0 да 2 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да +13...+19 градусаў, месцамі па ўсходзе краіны будзе 10-12 градусаў цяпла.
У суботу, 14 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць -2...+5 градусаў, удзень чакаецца 10-16 градусаў вышэй за нуль, па захадзе і поўдні Беларусі паветра прагрэецца да +18 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут