У Пухавіцкім раёне пасажырскі цягнік сутыкнуўся з прычэпам з гноем

22/03/2022 - 17:01

22 сакавіка каля 18-й гадзіны ў Пухавіцкім раёне пасажырскі цягнік сутыкнуўся з трактарным прычэпам з гноем (пра гэта кажуць сведкі), які апынуўся на чыгунцы. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Не быў пашкоджаны і трактар.

Здарэнне адбылося на рэгуляваным чыгуначным пераездзе на перагоне Рудзенск — Міханавічы. Быў спынены цягнік міжрэгіянальных лігій бізнес-класа № 741 Магілёў — Мінск. У выніку сутыкнення спынены рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў — на чыгунцы аднаўляецца пашкоджанае абсталяванне.

Агулам быў затрыманы рух 20 пасажырскіх цягнікоў. Рух аднавілі толькі ў 21:42 па іншым галоўным пуці, паведамляе Беларуская чыгунка.

Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі