У працы WhatsApp адбыўся глабальны збой

03/11/2017 - 09:50

Карыстальнікі месанджара WhatsApp па ўсім свеце паведамляюць пра збой. Выданне Independent піша, што ў людзей узнікаюць праблемы з адпраўкай і атрыманнем паведамленняў. Для часткі карыстальнікаў апынуліся недасяжнымі званкі.

"WhatsApp is completely broken", — заўважае Independent.

Карыстальнікі WhatsApp сцвярджаюць, што прылада функцыянуе нармальна, але часам не можа знайсці злучэнне. Гэта выглядае так, быццам падлучэння да інтэрнэта няма на смартфоне.

Вэб-сайт Down Detector зафіксаваў велізарны ўсплёск праблем з дадаткам. За апошнія тры гадзіны атрымана больш за 3 тысячы паведамленняў пра складанасці з WhatsApp.

Больш за ўсё скаргаў паступае ад карыстальнікаў у Заходняй Еўропе і Азіі. Адносна мала паведамленняў пра праблемы паступае з Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Расійскія і беларускія карыстальнікі таксама скардзяцца на збой.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі