У Польшчы загінуў беларускі палітуцякач Сяргей Лаўрушчык

16/02/2022 - 18:52

У Польшчы загінуў беларускі палітуцякач Сяргей Лаўрушчык. Ён працаваў кіроўцам грузавога мікрааўтобуса і раніцай 16 лютага трапіў у аварыю пад Варшавай. Лаўрушчыку было 59 гадоў.

Сяргей Лаўрушчык ствараў прыватны музей у Навагрудку, пра які пісала раённая газета. У 2020-м ён удзельнічаў у пратэстах, на сваім падворку ставіў крыж памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі.

У сакавіку 2021-га яго затрымлівалі. У музеі міліцыя пераглядала экспанаты, некаторыя назвалі "цэлым арсеналам" (на відэа). Пад пагрозай крымінальнай справы Лаўрушчыку ўдалося выехаць з Беларусі. Спачатку ён жыў ва Украіне, а пасля пераехаў у Польшчу. На радзіме ў палітуцекача засталася сям'я.

На месцы аварыі / warszawa.naszemiasto.pl
Сяргей Лаўрушчык у музеі / З архіву novgazeta.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі