У Польшчу з Беларусі спрабавала прарвацца група з 30 мігрантаў

05/12/2021 - 08:06

У Польшчу з Беларусі спрабавала прарвацца група з 30 мігрантаў. Пра "штурм", які адбыўся ўначы каля Дубічаў Царкоўных (з беларускага боку — Камянецкі раён Брэсцкай вобласці), паведамляюць польскія памежнікі. Па іх даных, у суботу былі 43 спробы нелегальнага пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі (напярэдадні зафіксавалі 62 спробы). За дапамогу парушальнікам мяжы затрымалі двух грамадзян Украіны.

Spiegel піша, са спасылкай на мігрантаў, якія знаходзяцца ў Брузгах ці ўжо вярнуліся ў Ірак, што беларускія сілавікі ставяць іх перад выбарам: спроба прарыву праз мяжу ці дэпартацыя на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі