У Пінску жанчына выпала з балкона сёмага паверха гасцініцы

04/12/2017 - 07:25

У Пінску 56-гадовая жанчына выпала з балкона сёмага паверха гасцініцы. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Здарэнне адбылося ўначы 2 снежня. Цела жанчыны знайшлі пад вокнамі гасцініцы. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння. Для высвятлення прычын смерці прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі