У Пінску кіроўца-бяспраўнік збіў 2-гадовую дзяўчынку на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Як паведамляе gaibrest.by, здарэнне адбылося ўвечары 4 траўня. 31-гадовы жыхар Івацэвічаў ехаў ад вуліцы Ільіна да вуліцы Першамайскай і там пад колы яго машыны трапіла дзіця.
Дзяўчынка шпіталізаваная з траўмамі. Па факце ДТЗ вядзецца праверка. Пры гэтым ужо вядома, што вінаваты ў здарэнні кіроўца дагэтуль 8 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху.