У Пінску дзіця атрымала сур'ёзныя апёкі падчас разагравання ежы

23/05/2019 - 06:59

У Пінску дзіця атрымала сур'ёзныя апёкі падчас разагравання ежы. Здарэнне адбылося ўвечары 22 траўня. Ад газавай пліты загарэлася адзенне. Яго патушылі бацькі і выклікалі хуткую. Як інфармуе прэс-служба МНС, дзяўчынцы 11 гадоў, яна вучаніца 5-га класа. У яе тэрмічныя апёкі першай і другой ступеняў (15% цела). Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы.

112.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі