У Пінскім раёне дзяўчынка атруцілася сродкам ад прусакоў

03/09/2018 - 11:44

У Пінскім раёне аднагадовая дзяўчынка атруцілася сродкам ад прусакоў. Спецыяльную пастку яна знайшла ў кухні за канапай і паклала сабе ў рот, пачала жаваць. Маці хутка гэта заўважыла, але атручвання пазбегнуць не ўдалося.

Дзіця шпіталізавалі, дыягназ — "вострае атручванне", інфармуе "СБ. Беларусь сегодня" са спасылкай на Следчы камітэт. Праваахоўнікамі праводзіцца праверка.

Фота: pixabay.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі