У паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Сіці" ў гасцях абыграў ПСЖ — 2:1. Маркіньёс вывеў гаспадароў поля наперад на 15-й хвіліне. "МанСіці" адыграўся ў другім тайме — гол на рахунку Кевіна дэ Брэйнэ (64-я хвіліна). Пераможны гол забіў на 71-й хвіліне Рыяд Марэз.
Матч у адказ пройдзе 4 траўня.
Раней у першым паўфінале "Рэал" і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 1:1. Матч у адказ прызначаны на 5 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.