У паўабаронцы брэсцкага "Дынама" Эліса Бакая цяжкая траўма

08/04/2020 - 11:58

У паўабаронцы брэсцкага "Дынама" 32-гадовага Эліса Бакая цяжкая траўма. Магчыма, ён выбыў да канца сезону (на лячэнне можа спатрэбіцца 6-12 месяцаў), паведамляе "Трыбуна". У Бакая дыягнаставаны разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі калена. Яму спатрэбіцца аперацыя.

Албанец перайшоў у склад чэмпіёна краіны з салігорскага "Шахцёра", але паспеў згуляць за новую каманду толькі некалькі матчаў. Траўму Эліс Бакай атрымаў у матчы трэцяга тура з мазырскай "Славіяй" (яго дынамаўцы прайгралі дома з лікам 1:2). У адным з эпізодаў ён няўдала прызямліўся на газон і самастойна падняцца не змог — яго вынеслі з поля на насілках.

Для дынамаўцаў, якія не вельмі паспяхова пачалі чэмпіянат Беларусі, гэта вялікая страта.

dynamo-brest.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі