У Оршы затрымалі 55 вагонаў з украінскімі грузамі

14/07/2016 - 09:32

На чыгуначнай станцыі ў Оршы затрымалі 55 вагонаў з украінскімі грузамі. Пра гэта паведамляе міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны.

Як вядома, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін 1 ліпеня ўнёс змены ў ранейшы ўказ, які вызначае асаблівы падак увозу тавараў з тэрыторыі Украіны ў Казахстан і Кыргызстан транзітам праз Расію. У выніку, ва Украіны пачаліся праблемы.

Украінскае міністэрства інфармуе, што вагоны ў Оршы затрымаліся з-за таго, што іх не прапускаюць расіяне. Падобныя праблемы існуюць і з праездам у Расію праз Беларусь украінскіх фур з грузамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі