У нядзелю будзе лёгкі мароз, невялікі снег і галалёдзіца

17/02/2018 - 10:56

У бліжэйшыя суткі,18 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні, слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 2-8 градусаў марозу. Удзень будзе ад мінус 4 да +1 градуса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі