У бліжэйшыя суткі, 2 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, без небяспечных метэаралагічных з’яваў. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.
Вецер будзе паўднёвы, умеркаваны. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў цяпла, па Віцебскай вобласці месцамі 6-8 цяпла. Удзень абяцаюць +17 у паўночных раёнах і да +25 на поўдні краіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.