У МУС Беларусі з'явіўся новы сайт

04/03/2019 - 06:48

У МУС Беларусі з'явіўся новы сайт. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме. Здарылася гэта ў прафесійнае свята — 4 сакавіка адзначаецца Дзень беларускай міліцыі.

На новым сайце змешчаныя спасылкі на інтэрнэт-старонкі тэрытарыяльных падраздзяленняў міністэрства ўнутраных спраў. Сярод навінак — магчымасць для грамадзян скарыстацца разнастайнымі онлайн-сервісамі. Там можна праверыць, ці не знаходзіцца аўтамабіль у вышуку, ці ёсць неаплачаныя штрафы па лініі ДАІ, ці не абмежаваны выезд з краіны.

Інфармацыя на сайце на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі