У Мінску згарэлі два легкавікі, сярод версій — падпал (фота)

17/05/2017 - 11:01

У Мінску на вуліцы Ваўпшасава згарэлі два легкавікі — Mazda 626 і Volkswagen Passat. Сярод версій — падпал. Здарэнне адбылося ўвечары 16 траўня. Узгаранне было аператыўна ліквідаванае ратавальнікамі. Агонь паспеў цалкам знішчыць легкавікі. Таксама былі пашкоджаныя два драўляныя аконныя блокі цаглянага будынка, каля якога машыны стаялі, паведамляе прэс-служба МНС.

Партал tut.by са спасылкай на відавочцаў інфармуе, што адзін з аўтамабіляў належыць чалавеку, які нешта не падзяліў з мясцовымі бамжамі. Не выключана, што падпал маглі ўчыніць яны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі