Батарэя / pixabay.com
У Мінску з 30 красавіка завяршаецца ацяпляльны сезон. Пра гэта паведаміў Мінгарвыканкам.
Ад 30 красавіка пачнуць адключаць батарэі ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках, прамысловых арганізацыях.
А з 2 траўні ацяпленне будуць адключаць у жыллёвым фондзе, інтэрнатах, агульнагарадскіх лазнях, тэатрах, установах адукацыі (за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў).
Дарэчы, з 2 траўня адключаць батарэі ў кватэрах пачнуць і ў Гродне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут