Ад дапамогі ў легалізацыі да лячэння зубоў і падтрымкі хостэлаў — эфір

30/11/2026 - 02:25

Вераніка Станкевіч / Еўрарадыё

Новую прадстаўніцу па сацыяльных пытаннях Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) займеў усяго некалькі тыдняў таму. І першай ініцыятывай экс-кіраўніцы ініцыятывы “Вольныя” стаў запуск сеткі інфармацыйна-кансультацыйных пунктаў у Варшаве, Вільні і Познані. З мэтай “забяспечыць беларусам бясплатны доступ да інфармацыі, кансультацый і базавай практычнай дапамогі ў афлайн-фармаце”. Дарэчы, гэта не першая спроба адкрыцця такой службы “аднаго акна”. Іншая справа, што, апроч “доступу да інфармацыі”, людзям і арганізацыям патрэбна канкрэтная дапамога — ад медыцынскай да ўтрымання хостэлаў для палітзняволеных.

Якія галоўныя задачы ставіць перад сабой Станкевіч у якасці прадстаўніцы па сацпытаннях? Палітвязні кажуць пра неатрыманае ці няскончанае лячэнне — як вырашаецца гэтае пытанне? Ці ёсць магчымасць у прадстаўніцтва ці дабрачынных арганізацый, найперш МГФ, дапамагчы хостэлам для палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Вераніка Станкевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі