Голуб вайны: ці атрымаецца ў Лукашэнкі ператварыцца з суагрэсара ў міратворца? Эфір

30/11/2026 - 02:26

Міхаіл Самусь

У інтэрв’ю французскаму выданню Лукашэнка ў чарговы раз спрабуе давесці, што нічога не ведаў пра планы нападу Пуціна на Украіну. Маўляў, нічога не мог ён зрабіць, калі расійскія танкі нечакана павярнуліся і паехалі не ў Расію, як мусілі, а на Кіеў. А так ён, вядома ж, за мір. І гатовы Зяленскага адвезці да Пуціна ў Маскву, стаўшы гарантам бяспекі ўкраінскага прэзідэнта. Вось толькі спыніць працу беларускіх прадпрыемстваў на расійскую “ваенку” Лукашэнка чамусьці не гатовы. Як і мілітарызацыю грамадства. Або вырашыць пытанне з рэтранслятарамі. Дарэчы, што з імі?

Што хаваецца за словамі Лукашэнкі аб няведанні пра планы Пуціна напасці на Украіну? Чаму ўжо некалькі месяцаў нічога не чуваць пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі? Ці пагодзіцца Трамп на далучэнне Украіны да НАТА і як Еўропа рэагуе на арганізаваныя расійскімі спецслужбамі тэракты і правакацыі на тэрыторыі краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі