У Мінску затрыманы абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі

07/03/2017 - 11:39

У аўторак, 7 сакавіка, у Мінску быў затрыманы абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі. Пра гэта ў Facebook напісаў лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч. Пальчэўскага схапілі ў пад'ездзе дома і завезлі ў Першамайскі РУУС.

Як паведамляла Еўрарадыё, Сяргей Пальчэўскі 24 лютага прыкоўваў сябе да грузавіка кайданкамі, перашкаджаючы будаўніцтву каля Курапатаў. Тады актывіста міліцыянеры затрымаць не змаглі — людзі яго адбілі.

Сяргей Пальчэўскі. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі