У Мінску вецер вырваў з рук мужчыны купюру, ён пабег за ёй проста пад машыны. Здарэнне адбылося на праспекце Незалежнасці каля галоўпаштамту. Чым яно скончылася, невядома. Відэа зняў на відэарэгістратар кіроўца аўтамабіля, які праязджаў на праспекце, яно з'явілася на канале onliner.by на YouTube.