Аварыя / t.me/gaiminsk
Днём 2 кастрычніка ў Мінску сутыкнуліся аўтобус МАЗ і трамвай. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 60-гадовы кіроўца аўтобуса падчас павароту направа не саступіў дарогу трамваю, пасля чаго адбылося сутыкненне.
У выніку пацярпелі дзве жанчыны — 49-гадовая пасажырка аўтобуса і 18-гадовая пасажырка трамвая. Абедзвюх даставілі ў бальніцу для абследавання. Рух транспарту на скрыжаванні ўжо аднавілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут