У Мінску, Рызе і Таліне расіяне стаялі ў чэргах, каб прагаласаваць (фота, відэа)

18/03/2018 - 20:01
Чарга да выбарчага ўчастка ў Рызе. Фота: rus.delfi.lv

У Мінску, Рызе і Таліне жадаючыя прагаласаваць на раійскіх прэзідэнцкіх выбарах выстройваліся ў чэргі.

Чарга ля амбасады Расіі ў Рызе, напрыклад, расцягнулася на 250 метраў, паведамляе rus.delfi.lv

Падобную карціну ўдзень 18 сакавіка назіралі жыхары Таліна:

А вось паведамленняў пра чэргі з расійскіх выбаршчыкаў у Вільні мы не знайшлі.

Расіяне, што жывуць у Мінску, 18 сакавіка прыйшлі галасаваць у амбасаду РФ на вуліцы Нававіленскай. Людзей было шмат:

Ля Гарадскога цэнтра культуры ў Віцебску таксама з'явілася чарга з выбаршчыкаў. Расіяне, якія прыйшлі галасаваць, не змясціліся ў фае ГЦК і вымушаныя былі чакаць на калідоры і на вуліцы, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".

Фота: news.vitebsk.cc
Фота: news.vitebsk.cc

А вось у Кіеве і іншых гарадах Украіны расіянам прагаласаваць не далі. 18 сакавіка ўкраінская паліцыя перакрыла доступ ва ўсе дыпламатычныя прадстаўніцтвы Расіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі