У Мінску Renault Megane сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам (фота)

07/09/2015 - 16:47

У Мінску на праспекце Дзяржынскага (у раёне гандлёвага цэнтра "Кірмаш") у панядзелак каля 15-й гадзіны адбылося сутыкненне аўтамабіля Renault Megane з пасажырскім прыгарадным аўтобусам, у якім былі людзі. Як інфармуе сайт onliner.by, на момант аварыі аўтобус стаяў. 26-гадоваму кіроўцу легкавіка спатрэбілася меддапамога, у яго пералом носа і зрушэнне шыйных пазванкоў. А пасажырка ад шпіталізацыі адмовілася. Паводле папярэдніх дадзеных у аўтобусе ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Праводзіцца расследаванне здарэння, высвятляюцца прычыны аўтааварыі.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі