У Мінску правядуць вучэбны "Нюрнбергскі працэс". Лукашэнка рыхтуецца да суда?

31/08/2026 - 14:46

Парадоксы / Калаж Еўрарадыё

У Мінску 24–27 лістапада пройдзе III Міжнародны конкурс "Нюрнбергскі працэс і сучаснае міжнароднае права". У пісьмовым этапе ўдзельнічалі 45 каманд з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Азербайджана. У другі этап прайшлі 16 каманд.

Удзельнікі будуць разбіраць пытанні міжнароднага крымінальнага і гуманітарнага права, адказнасці за міжнародныя злачынствы і працы Міжнароднага крымінальнага суда. Каманды выступаюць у фармаце судовых слуханняў і аргументуюць свае пазіцыі на аснове нормаў міжнароднага права.

Назва конкурсу асабліва цікава гучыць на фоне рэальных падзей. У верасні 2024 года Літва звярнулася да пракурора Міжнароднага крымінальнага суда з просьбай расследаваць меркаваныя злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя беларускімі ўладамі з траўня 2020 года. У звароце ішла гаворка, у тым ліку, пра дэпартацыю і пераслед палітычных апанентаў. Літоўскія ўлады заяўлялі, што хочуць прыцягнуць да адказнасці ў тым ліку Аляксандра Лукашэнку.

А 12 сакавіка 2026 года МКС абвясціў пра пачатак паўнавартаснага расследавання па справе "Літва/Беларусь". Такім чынам, пакуль у Мінску на вучэбных слуханнях будуць абмяркоўваць, як працуе міжнароднае крымінальнае права, у Гаазе расследуюць сапраўдную справу, звязаную з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі