У Мінску пачалася беатыфікацыя Эдварда Вайніловіча

10/04/2016 - 11:28

Працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча афіцыйна пачаўся 10 красавіка ў Мінску. Паводле інфармацыі БЕЛТА, у Чырвоным касцёле прайшла ўрачыстая цырымонія з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Вернікам абвясцілі адпаведны дэкрэт прэфекта Кангрэгацыі па кананізацыі святых кардынала Анджэла Амата і зачыталі кароткую біяграфію знакамітага дзеяча.

Цяпер Эдварда Вайніловіча будуць называць “Слугой Божым” — гэта ступень, якая папярэднічае прызнанню святым.

Раней мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведамляў журналістам, што ў Ватыкан пададзеныя ўсе неабходныя дакументы адносна Эдварда Вайніловіча, але працэс толькі пачынаецца. Невядома, калі менавіта ён будзе завершаны.

Эдвард Вайніловіч увайшоў у гісторыю Беларусі як выбітны дзяржаўны дзеяч і дабрадзей. У 1910 годзе па яго ініцыятыве ў Мінску пабудавалі Чырвоны касцёл. Таксама ён дапамагаў у будаўніцтве храмаў для праваслаўных, мусульман і прадстаўнікоў іншых канфесій.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі