У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі турэмнай літаратуры (відэа)

10/12/2018 - 18:15

10 снежня ў Мінску аб'явілі лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча. Імі сталі Аляксандр Лапшын, Уладзімір Някляеў і Вольга Мікалайчык. Прэмія была заснаваная пяць гадоў таму Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

Блогер Лапшын з расійска-ізраільскім грамадзянствам без дазволу Азербайджана наведаў Нагорны Карабах. Яго затрымалі ў Мінску і пасля некалькіх месяцаў за кратамі ў лютым 2017-га выдалі азербайджанцам. У Баку ён атрымаў 3 гады зняволення. Пазней Аляксандр Лапшын выехаў у Ізраіль, напісаў кнігу "Лагер смерці ў цэнтры Мінска". Някляева ўганаравалі за кнігі "Лісты да Волі" і "Толькі вершы", Мікалайчык — за творы ў кнізе "Бо". Дарэчы, Вольга Мікалайчык, вядомая грамадская актывістка, не здолела прыйсці на мерапрыемства, бо да яе "ламіліся два міліцыянты ў цывільным".

Праваабаронца і лаўрэат прэміі 2014 года Алесь Бяляцкі ў сваім выступе адзначыў, што мерапрыемства праходзіць на новай публічнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў", якая з'явілася ва Уруччы ў беларускай сталіцы, інфармуе svaboda.org.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі