У Мінску на кальцавой аўтадарозе грузавік урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

29/04/2024 - 09:14

На месцы здарэння / @gaiminsk

Раніцай на кальцавой аўтадарозе ў Мінску адбылося ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса. У яго ўрэзаўся грузавы аўтамабіль "МАЗ". Паводле прадстаўнікоў мінскай ДАІ, аварыя адбылася праз невыкананне дыстанцыі. Аўтобус спыніўся, а кіроўца грузавіка, які ехаў той жа паласой, не паспеў затармазіць.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні / тут і далей фота @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі