У Мінску на Дзень Волі затрымалі 12 чалавек

27/03/2022 - 11:25

На Дзень Волі 25 сакавіка ў цэнтры Мінска затрымалі кампанію з 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Ужо 26 сакавіка над затрыманымі прайшлі суды. Вядома, што двум мужчынам прысудзілі па 15 сутак арышту.

— Але Вярхоўны суд не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме. Пра судовыя вынікі сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў ІЧУ Акрэсціна, — кажуць праваабаронцы.

Таксама вядома, што суд Заводскага раёна 26 сакавіка асудзіў мінчука да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі