У Мінску на аўтазапраўцы загарэўся Mercedes (фота)

23/11/2015 - 17:17

23 лістапада а 9-й гадзіне ў Мінску на аўтазапраўцы па Акадэмічнай вуліцы загарэўся Mercedes СL-600. Ужо праз пяць хвілін узгаранне было ліквідавана. Агонь паспеў пашкодзіць маторны адсек, капот, панэль прыбораў, лакафарбавае пакрыццё кузава.

Мяркуецца, што здарэнне адбылося з-за кароткага замыкання электраправодкі, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі