Віктар Сахашчык / "Укантакце"
Расійская танкавая дывізія падала ў вышук 23-гадовага жыхара Брэста Вікара Сахашчыка, піша "Наша Ніва". Гэта сын бізнесоўцы і былога чальца Аб'яднанага пераходнага кабінета Валера Сахашчыка.
Паводле Сахашчыка, сын жыў разам з ім каля васімі гадоў. Паўтара гады таму ў Польшчу да яго прыехала маці, былая жонка Сахашчыка, якая ўгаворвала сына вярнуцца ў Беларусь.
"Я на гэта паўплываць не мог, ён дарослы чалавек. Кантакт з ім мы пасля гэтага не падтрымлівалі. Я не магу сказаць дакладна, дзе ён быў у апошні час, мне ўсё гэта вельмі балюча і цяжка", — сказаў Валер Сахашчык.
У вышук Віктара Сахашчыка падала Кантэміраўская танкавая дывізія, элітнае падраздзяленне расійскай арміі. Гэта можа сведчыць пра тое, што малады чалавек ваяваў ва Украіне.
"Мне цяжка паверыць, што ён мог служыць у расійскай арміі, — кажа Валер Сахашчык. — Калі ён быў тут, прытрымліваўся тых жа жыццёвых каштоўнасцей, што і я, і быў гатовы ехаць ваяваць за Украіну".
Вядома, што Віктар Сахашчык служыў у польскай арміі, быў вадалазам-выратавальнікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут