У Мінску мужчына пакінуў таксісту ў якасці чаявых 2 тысячы долараў

24/10/2023 - 11:29

Долары ён траціў на забавы / pixabay.com

У Мінску мужчына пакінуў таксісту ў якасці чаявых 2 тысячы долараў. Грошы былі чужыя, іх ён скраў у парку ў чалавека, які там спаў.

Як паведамляе мінская міліцыя, шукаць зламысніка пачалі пасля таго, як пацярпелы падаў заяву. У яго зніклі амаль 40 тысяч рублёў у эквіваленце, на якія ён планаваў купіць аўтамабіль. У парку ён сустракаўся са знаёмай і заснуў на лаўцы. Калі прачнуўся, побач не было ні жанчыны, ні грошай. Мінчанку знайшлі, але яна не мела дачынення да крадзяжу.

У выніку высветлілася, што грошы ўзяў 28-гадовы мужчына, які праходзіў у парку міма лаўкі, на якой спаў пацярпелы. Грошы ён траціў на забавы. Раней у яго не было праблем з законам, цяпер жа распачатая крымінальная справа.

Затрыманы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі