Лекі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Пацыенты з апіоіднай залежнасцю ў Беларусі сутыкнуліся з перабоем лекаў. У снежні-студзені здарыўся перабой з доступам да "Бупрэнарфін".
Як паведамляе доктар Уладзімір Пікірэня, гэты сродак знік у двух самых масавых па колькасці пацыентаў гарадах — Мінску і Гродне.
"Перабой немагчыма спісаць на нейкія ўмовы надвор'я, санкцыі ці раптоўнае павелічэнне попыту, таму што ўсяго гэтага няма. Проста работнікам МЗ [Мінздароўя, — Еўрарадыё], па вялікім рахунку, пляваць на людзей з залежнасцямі", — піша Пікірэня.
Пры канцы снежня 2025-га, як паведамляла Еўрарадыё, у беларускіх аптэках знік прэпарат для людзей з біпалярным разладам — "Седаліт".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут